04 сентября'26
У межах Года беларускай жанчыны на другім паверсе адміністрацыйнага будынка ОАО «Спецжелезобетон» адкрылася фотавыстава «Нашы жанчыны».
Жанчына — гэта не толькі прыгажосць, але і сіла, мудрасць, прафесіяналізм, клопат і натхненне. У нашым калектыве працуе каля 100 жанчын, і кожная з іх уносіць свой уклад у агульную справу, штодзённа дэманструючы адказнасць, адданасць працы і высокі прафесіяналізм.
Фотавыстава стала магчымасцю паказаць тых, хто стаіць за штодзённай працай прадпрыемства, — нашых калег, спецыялістак, працаўніц, мам, жонак, дачок і проста цудоўных жанчын.
Экспазіцыя будзе паступова папаўняцца новымі фотаздымкамі, таму наведвальнікі змогуць знаёміцца з новымі партрэтамі нашых калег і адкрываць для сябе яшчэ больш гісторый жанчын, якія працуюць на карысць прадпрыемства.
Асабліва сімвалічна, што сёння фотавыстава адкрылася ў межах акцыі «Кожная пятніца — роднае сваё». Бо любоў да роднага пачынаецца з людзей, якія працуюць побач з намі, ствараюць, развіваюць і сваімі справамі пішуць гісторыю роднага прадпрыемства.
Нашы жанчыны — наша прыгажосць, наша сіла і наша гордасць!
Запрашаем супрацоўнікаў наведаць фотавыставу на другім паверсе адміністрацыйнага будынка і пазнаёміцца з яе ўдзельніцамі.


На указанный в форме e-mail придет запрос на подтверждение регистрации.